13 ліпеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Ключнікава (1945–2014), вучонага ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій БССР (1974) і СССР (1983)
Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў нарадзіўся 13 ліпеня 1945 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў Альшанскую сярэднюю школу ў 1962 г., паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, які скончыў па спецыяльнасці «радыёфізіка» ў 1967 г.
2020 г. — 165 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Рагоўскага (1855–1911), фізіка, метэаролага, прафесара Пецярбургскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў
Яўген Аляксандравіч Рагоўскі нарадзіўся ў 1855 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і гарадскога ўрача, род якога паходзіў з патомнай шляхты Гродзенскай губерні.У 1874 г. Яўген Рагоўскі закончыў Беластоцкае рэальнае вучылішча, у 1876 г. паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Праз год здаў за курс гімназіі і паступіў на матэматычнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе слухаў лекцыі Д. Мендзялеева, П. Чэбышава, Ф. Петрушэўскага, І. Боргмана, А. Хвольсана.
23 жніўня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пятровіча Палто (1960), вучонага-фізіка ў вобласці крышталяграфіі, доктара фізіка-матэматычных навук
Сяргей Пятровіч Палто нарадзіўся 23 жніўня 1960 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Марыя Віктараўна Палто, працавала галоўным бухгалтарам калгаса «40 гадоў Кастрычніка».
24 верасня 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Цагельніка (1954), доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара
Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік нарадзіўся 24 верасня 1954 г. у вёсцы Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Варацэвіцкую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём у 1970 г. У тым жа годзе паступіў на механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1977 г. Працаваў інжынерам-праграмістам Інстытута матэматыкі АН БССР.
8 чэрвеня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Валерыя Аляксандравіча Лойкі, вучонага-фізіка
Валерый Аляксандравіч Лойка нарадзіўся 8 чэрвеня 1946 года ў вёсцы Саўцавічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці.
13 сакавіка 2015 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча Хапалюка (1925), беларускага вучонага-фізіка, аўтара прац па фізічнай оптыцы і лазернай фізіцы
Аляксандр Пятровіч Хапалюк нарадзіўся 13 сакавіка 1925 года ў вёсцы Велікарыта Брэсцкага павета (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
7 кастрычніка 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949) Уладзіміра Аляксандравіча Павядайлы, вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Уладзімір Аляксандравіч Павядайла нарадзіўся 7 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Дамашэвічы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).
9 красавіка 2013 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Лабуды (1923–2011), вучонага фізіка, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі
Антон Антонавіч Лабуда нарадзіўся 9 красавіка 1923 года ў вёсцы Бакуны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласцi. Яго бацькі – працавітыя беларусы Антон Ульянавіч і Феадосія Пракопаўна – зрабілі ўсё, што ад іх залежала, каб даць сыну адукацыю.
26 мая 2011 г. – 65 год з дня нараджэння В. В. Філіпава (1946, Брэст), беларускага фiзiка-тэарэтыка, доктара фiзiка-матэматычных навук (1991).
Філіпаў Валерый Віктаравіч нарадзiўся 26 мая 1946 г. у Брэсце. Скончыў Беларускi дзяржаўны ўніверсітэт у 1969 г., затым працаваў у Інстытуце фізікі Нацыянальнай АН. З 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік.